РУ БЕ EN

Інтэлектуальны турнір да Дня беларускага пісьменства "Я мову сваю люблю, я мовай сваёй ганаруся!"

07.09.2024

У суботу, 7 верасня, вучні Масалянскай школы сталі актыўнымі ўдзельнікамі інтэлектуальнага турніру "Я мову сваю люблю, я мовай сваёй ганаруся!", прысвечанага Дню беларускага пісьменства. Яны даведаліся пра гісторыю свята, традыцыі святкавання і асаблівасці ХХХІ Дня беларускага пісьменства - важнай падзеі, што адбылася тыдзень назад у горадзе Івацэвічы. Цікавыя конкурсы, гульні, творчыя заданні ніводнага ўдзельніка не аставілі абыякавымі. Самымі актыўнымі на працягу ўсёй гульні былі Раман Альшэўскі і Ілья Шостак. З невялікім адрывам перамогу атрымала каманда "Рамонкі".