Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Масалянская пачатковая школа” з’яўляецца дзяржаўнай установай адукацыі, што забяспечвае навучанне і выхаванне на ўзроўні дашкольнай і І ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
УСТАНОВА створана ў форме ўстановы на аснове дзяржаўнай уласнасці, з’яўляецца некармецыйнай арганізацыяй, што фінансуецца з мясцовага бюджэту. Заснавальнікам Установы адукацыі з’яўляецца Бераставіцкі раённы выканаўчы камітэт. Органам, што мае паўнамоцтвы кіраваць УСТАНОВАЙ, з’яўляецца аддзел адукацыі Бераставіцкага райвыканкама.
Установа адукацыі выконвае адукацыйную, інтэлектуальную, сацыяльную і культурную функцыі, накіраваныя на задавальненне інтарэсаў асобы, грамадства і дзяржавы.
У сваёй дзейнасці Установа адукацыі кіруецца наступнымі прынцыпамі:
прыярытэт агульначалавечых каштоўнасцей;
гуманістычны, свецкі характар адукацыі;
улік індывідуальных асаблівасцей і запытаў навучэнцаў.
Прадметам дзейнасці Установы адукацыі з’яўляецца рэалізацыя адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі, адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, праграмы выхавання і абароны праў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, праграмы выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні.
Асноўнай мэтай дзейнасці Установы адукацыі з’яўляецца ажыццяўленне адукацыйнага працэсу.
Мэтамі дзейнасці Установы адукацыі з’яўляюцца:
фарміраванне неабходных ведаў, уменняў і навыкаў;
інтэлектуальнае, маральнае, творчае, фізічнае развіццё асобы навучэнцаў;
фарміраванне рознабакова развітай, маральна ўстойлівай, творчай асобы;
правядзенне даследаванняў у галіне адукацыі, методыкі выхавання і навучання.
Задачы дзейнасці Установы адукацыі:
духоўнае і фізічнае развіццё навучэнцаў;
павышэнне якасці адукацыі праз індывідуалізацыю навучання;
прымяненне новых форм і метадаў навучання;
авалодванне навучэнцамі асновамі навук, дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Беларусь, навыкамі разумовай і фізічнай працы;
фарміраванне культуры паводзін, эстэтычнага густу;
захаванне і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя навучэнцаў, выхаванне беражлівых і адказных адносін да ўласнага здароўя і здароўя іншых грамадзян, фарміраванне гігіенічных навыкаў і здаровага ладу жыцця;
падрыхтоўка маладога пакалення да паўнацэннага жыцця ў грамадстве, у тым ліку да атрымання далейшай адукацыі, працоўнай дзейнасці;
выхаванне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
выяўленне і развіццё індывідуальных здольнасцей і інтэлектуальна-творчага патэнцыялу навучэнцаў;
забеспячэнне пераемнасці дашкольнай і першай ступеняў агульнай сярэдняй адукацыі;
фарміраванне культуры сямейных адносін, каштоўнасных адносін да сям’і;
стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі навучэнцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказанне ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі.
Адукацыйны працэс ва Установе адукацыі рэалізуецца праз адукацыйныя праграмы асноўнай агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай і спецыяльнай адукацыі. Форма атрымання адукацыі – вочная; можа ажыццяўляцца па індывідуальных вучэбных планах і праграмах.
Адукацыйны працэс будуецца ў адпаведнасці з вучэбнымі планамі, праграмамі, рэалізуецца праз урок; стымулюючыя, падтрымліваючыя і факультатыўныя заняткі; грамадска карысную працу.
Мова выкладання – беларуская, выхавання – беларуская і руская, абавязковая для вывучэння замежная мова – англійская. Дакументацыя ва Установе адукацыі вядзецца ў адпаведнасці з тыпавой інструкцыяй на беларускай і рускай мовах.
Прыём ва Установу адукацыі здзяйсняецца без уступных экзаменаў. Прыём у парадку пераводу навучэнца з адной школы ў другую для навучання ў адпаведным класе на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі здзяйсняецца на падставе заявы яго законных прадстаўнікоў.
Установа адукацыі забяспечвае навучанне і выхаванне на дашкольнай і I ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйны працэс здзяйсняецца ў класах, у тым ліку класах інтэграванага навучання і выхавання, ці індывідуальна.
Установа адукацыі можа аказваць на дагаварной аснове навучэнцам, насельніцтву, арганізацыям платныя адукацыйныя паслугі ў адпаведнасці з пералікам платных паслуг, якія аказваюцца дзяржаўнымі ўстановамі адукацыі.
I ступень агульнай сярэдняй адукацыі (I–IV класы) забяспечвае атрыманне агульнай пачатковай адукацыі.
Мы в соцсетях: