РУ БЕ EN

Мэтавая прагулка "Як зімуюць расліны?"

09.02.2024

9 лютага вучні 1 класа адправіліся на прагулку з мэтай назірання за жыццём раслін зімой. Дзеці вучыліся адрозніваць дрэвы і кусты, выдзяляць іх істотныя прыкметы.

                       

Рабяты вызначалі дрэвы і кусты па сілуэце, колеры кары, па пладах і пупышках на галінках. Дзеці мелі магчымасць рукамі дакрануцца да кары дрэў, адчуць, гладкая яна ці шурпатая.

                      

    

Прагулка спрыяла развіццю пазнавальнай цікавасці, выхаванню любові да прыроды, беражлівых адносін да раслін.