РУ БЕ EN

Задачи

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Масалянская пачатковая школа” з’яўляецца дзяржаўнай установай адукацыі, што забяспечвае навучанне і выхаванне на ўзроўні дашкольнай і І ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

УСТАНОВА створана ў форме ўстановы на аснове дзяржаўнай уласнасці, з’яўляецца некармецыйнай арганізацыяй, што фінансуецца з мясцовага бюджэту. Заснавальнікам Установы адукацыі з’яўляецца Бераставіцкі раённы выканаўчы камітэт. Органам, што мае паўнамоцтвы кіраваць УСТАНОВАЙ, з’яўляецца аддзел адукацыі Бераставіцкага райвыканкама.

Установа адукацыі выконвае адукацыйную, інтэлектуальную, сацыяльную і культурную функцыі, накіраваныя на задавальненне інтарэсаў асобы, грамадства і дзяржавы.

 У сваёй дзейнасці Установа адукацыі кіруецца наступнымі прынцыпамі:

прыярытэт агульначалавечых каштоўнасцей;

гуманістычны, свецкі характар адукацыі;

улік індывідуальных асаблівасцей і запытаў навучэнцаў.

 Прадметам дзейнасці Установы адукацыі з’яўляецца рэалізацыя адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі, адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, праграмы выхавання і абароны праў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, праграмы выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні.

 Асноўнай мэтай дзейнасці Установы адукацыі з’яўляецца ажыццяўленне адукацыйнага працэсу.

Мэтамі дзейнасці Установы адукацыі з’яўляюцца:

фарміраванне неабходных ведаў, уменняў і навыкаў;

інтэлектуальнае, маральнае, творчае, фізічнае развіццё асобы навучэнцаў;

фарміраванне рознабакова развітай, маральна ўстойлівай, творчай асобы;

правядзенне даследаванняў у галіне адукацыі, методыкі выхавання і навучання.

Задачы дзейнасці Установы адукацыі:

духоўнае і фізічнае развіццё навучэнцаў;

павышэнне якасці адукацыі праз індывідуалізацыю навучання;

прымяненне новых форм і метадаў навучання;

авалодванне навучэнцамі асновамі навук, дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Беларусь, навыкамі разумовай і фізічнай працы;

фарміраванне культуры паводзін, эстэтычнага густу;

захаванне і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя навучэнцаў, выхаванне беражлівых і адказных адносін да ўласнага здароўя і здароўя іншых грамадзян, фарміраванне гігіенічных навыкаў і здаровага ладу жыцця;

падрыхтоўка маладога пакалення да паўнацэннага жыцця ў грамадстве, у тым ліку да атрымання далейшай адукацыі, працоўнай дзейнасці;

выхаванне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;

выяўленне і развіццё індывідуальных здольнасцей і інтэлектуальна-творчага патэнцыялу навучэнцаў;

забеспячэнне пераемнасці дашкольнай і  першай ступеняў агульнай сярэдняй адукацыі;

фарміраванне культуры сямейных адносін, каштоўнасных адносін да сям’і;

стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі навучэнцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказанне ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі.

 Адукацыйны працэс ва Установе адукацыі рэалізуецца праз адукацыйныя праграмы асноўнай агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай і спецыяльнай адукацыі. Форма атрымання адукацыі – вочная; можа ажыццяўляцца па індывідуальных вучэбных планах і праграмах.

Адукацыйны працэс будуецца ў адпаведнасці з вучэбнымі планамі, праграмамі, рэалізуецца праз урок; стымулюючыя, падтрымліваючыя і факультатыўныя заняткі; грамадска карысную працу.

Мова выкладання – беларуская, выхавання – беларуская і руская, абавязковая для вывучэння замежная мова – англійская. Дакументацыя ва Установе адукацыі вядзецца ў адпаведнасці з тыпавой інструкцыяй на беларускай і рускай мовах.

Прыём ва Установу адукацыі здзяйсняецца без уступных экзаменаў. Прыём у парадку пераводу навучэнца з адной школы ў другую для навучання ў адпаведным класе на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі здзяйсняецца на падставе заявы яго законных прадстаўнікоў.

 Установа адукацыі забяспечвае навучанне і выхаванне на дашкольнай і  I ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйны працэс здзяйсняецца ў класах, у тым ліку класах інтэграванага навучання і выхавання, ці індывідуальна.

Установа адукацыі можа аказваць на дагаварной аснове навучэнцам, насельніцтву, арганізацыям платныя адукацыйныя паслугі ў адпаведнасці з пералікам платных паслуг, якія аказваюцца дзяржаўнымі ўстановамі адукацыі.

I ступень агульнай сярэдняй адукацыі (I–IV класы) забяспечвае атрыманне агульнай пачатковай адукацыі.

Интернет-ресурсы: