РУ БЕ EN

Цель и задачи

Мэта: развіццё адукацыйнай прасторы, арыентаванай на павышэнне якасці адукацыі навучэнцаў, якая спрыяе інтэлектуальнаму, маральнаму, фізічнаму развіццю сацыяльна паспяховай, ідэйна ўстойлівай, маральна і фізічна здаровай асобы, запатрабаванай у сучасным грамадстве, праз цеснае супрацоўніцтва школы, сям'і, соцыума.

 

З мэтай далейшага ўдасканалення дзейнасці  педагагічны калектыў у 2023/2024  навучальным годзе будзе працаваць над рашэннем наступных задач:

1.  Прадоўжыць работу па павышэнні якасці ведаў вучняў праз выкарыстанне розных форм і спосабаў арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў з розным узроўнем агульнаадукацыйнай падрыхтоўкі, праз прымяненне сучасных адукацыйных методык і тэхналогій.
  1. Удасканальваць выхаваўчую прастору ўстановы адукацыі праз каардынацыю дзейнасці ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу па

фарміраванню асноватворных каштоўнасцей, перакананняў, якія адлюстроўваюць сутнасць беларускай дзяржаўнасці, адказнасці і гатоўнасці дзейнічаць на карысць сваёй Айчыны, любові да сваёй малой радзімы, усведамлення сваёй прыналежнасці да беларускага народа і клапатлівага стаўлення да яго духоўнай, матэрыяльнай і прыроднай спадчыны;

выхаванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі праз сацыяльна значную дзейнасць на карысць асобы, грамадства, дзяржавы;

 актывізацыі выхаваўчага патэнцыялу сям'і, абароне правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх, карэкцыі дзіцяча-бацькоўскіх адносін праз рэалізацыю праекта "Бацькоўскі ўніверсітэт";

прафілактыцы супрацьпраўных паводзін непаўналетніх, фарміраванні інфармацыйнай культуры.

  1. Павышаць узровень прафесійных кампетэнцый педагогаў праз:

   бесперапыннае ўдасканаленне прафесійнага ўзроўню,

             актывізацыю работы па трансляцыі практычных вынікаў адукацыйнай дзейнасці, прафесійных дасягненняў педагагічных работнікаў.

  1. Ствараць умовы для захавання здароўя дзяцей праз:

   фармаванне адказных адносін да свайго здароўя, бяспечных паводзін, уменне супрацьстаяць негатыўным з'явам;

   павышэнне эфектыўнасці спартыўна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай работы.

  1. Працягваць работу па развіцці і ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы, яе інфармацыйнай прасторы праз актывізацыю дзейнасці па прыцягненню пазабюджэтных сродкаў і сродкаў папячыцельскага савета.

Интернет-ресурсы: